БЕЛ Ł РУС

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»

27.01.2026 / 17:11

Nashaniva.com

Нядаўна мы расказвалі пра серыял «Поні», у якім «Маці драконаў» Эмілія Кларк загаварыла з прыемным беларускім акцэнтам. Увогуле ж у гэтай стужцы прывітанняў для беларусаў змешчана шмат. Так, падчас прагляду 8‑й серыі жыхары нашай краіны змаглі ацаніць пейзажы Браслава па версіі стваральнікаў серыяла, піша Blizko.by.

Вердыкт гледачоў: вельмі нават нядрэнна. «Не Браслаў, але нешта браславаўтрымальнае дакладна ёсць».

Напрыклад, прыгледзеўшыся, можна «ўбачыць» у прадстаўленых лакацыях Замкавую гару і Каўчэг Выратавання каля касцёла Нараджэння Панны Марыі.

Зрэшты, як адзначаюць гледачы, гістарычная частка Браслава ў рэальнасці значна меншая, чым гэта прадстаўлена ў серыяле. Ды і горы на заднім плане — відавочна лішнія.

Выклікаў недавер у назіральных беларусаў і непрыкметны агент ЦРУ афраамерыканскага паходжання, які спрабуе натуральна «ўбудавацца» ў мясцовы пейзаж. Асабліва ўлічваючы, што дзеянне серыяла адбываецца ў 1970‑я гады.

Да ліку недахопаў гледачы аднеслі і адсутнасць на кадрах супермаркета «Віталіч». Вядома, у той час яго там і быць не магло. Але, па адчуваннях мясцовых, «Віталіч» — знакавая частка гарадскога асяроддзя, якая б зусім дакладна дадала кіношнаму «Браславу» дакладнасці.

Насамрэч «беларускі горад» з «Поні» здымалі ў Венгрыі, прыкладна за 20 км ад Будапешта.

Чытайце таксама:

Выйшаў серыял пра шпіёнак у СССР, дзе зорка «Гульні тронаў» прыкідваецца беларускай з Полацка

Беларуска стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі

Каментары да артыкула