БЕЛ Ł РУС

Украіна можа ўвайсці ў Раду міру толькі пасля заканчэння вайны

22.01.2026 / 22:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас камунікацыі з журналістамі на палях Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе пракаментаваў магчымасць удзелу ягонай краіны ў створанай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам Радзе міру. 

Уладзімір Зяленскі ў Давосе. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Зяленскі пацвердзіў, што Украіна атрымала запрашэнне ў Раду міру, і адзначыў, што гэта ўжо прадугледжана ў «плане з 20 пунктаў», распрацаваным на аснове першапачатковага амерыканскага «мірнага плана». Гэты орган прапаноўваўся ЗША для ўдзелу ў маніторынгу спынення агню.

Прэзідэнт Украіны прызнаў, што дакладных намераў Трампа наконт таго, хто менавіта будзе запрошаны ў Раду міру, ён не ведае. Але для Украіны ясна, што для яе ўдзел у гэтай арганізацыі магчымы толькі пасля заканчэння вайны. Дагэтуль Украіна не можа сесці за адзін стол разам з Расіяй і яе саюзніцай Беларуссю.

22 студзеня ў Давосе адбылося афіцыйнае заснаванне Рады міру, але ў яе пакуль не ўступіў ніводзін традыцыйны заходнееўрапейскі саюзнік ЗША. 

Чытайце таксама:

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію

Трамп падпісаў статут Рады міру

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў

Каментары да артыкула