БЕЛ Ł РУС

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала

20.01.2026 / 20:03

Nashaniva.com

абноўлена

Беларуская OnlyFans-мадэль Валерыя, якая родам з Пінска, знікла ў Тайландзе, напісаў расійскі тэлеграм-канал Shot. Але высветлілася, што з дзяўчынай усё ў парадку.

Фота: Shot

Shot заявіў, што дзяўчына ўжо тыдзень не выходзіць на сувязь з сябрамі і сваякамі. Кажуць, што яе паведамленні чытаюцца, але адказаў няма. Апошні раз яна размаўляла з сяброўкай 13 студзеня.

Валерыя пераехала ў Патаю ў 2023 годзе і зарабляла продажам сваіх эратычных фота пад нікам Lanalourenc, а таксама арганізоўвала тусоўкі. У кастрычніку 2025 года яна пераехала на Пхукет.

Пасля таго як сувязь з ёй перарвалася, сваякі нібыта сталі падазраваць, што яе маглі выкрасці і прадаць у рабства ў іншую краіну, дадаў канал.

Аднак сама дзяўчына пазней абвергла гэта і сказала, што нікуды не знікала.

Раней стала вядома, што 26‑гадовая беларуская спявачка Вера Краўцова, былая ўдзельніца шоу «Голас», таксама прыехала ў Тайланд на падпрацоўку мадэллю, але трапіла ў рабства ў М’янму, дзе яе, як мяркуецца, забілі і прадалі на органы.

Чытайце таксама:

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму

«Праз лясы і абыходнымі шляхамі, нібыта ў рабства». Сяброўка загінулай у М'янме Веры паказала пра апошняе паведамленне ад яе

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі

Каментары да артыкула