БЕЛ Ł РУС

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце

15.01.2026 / 00:17

Nashaniva.com

Беларусь уваходзіць у лік самых халодных краін свету па сярэднегадавой тэмпературы. Па даных Сусветнага банка і Climatic Research Unit за 1991‑2020 гады, сярэдняя тэмпература ў краіне складае 7,45°C, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Метеовайб»

У глабальным рэйтынгу Беларусь займае 212 месца з 234 краін і тэрыторый, што робіць яе адной з самых халодных не толькі ў Еўропе, але і ў свеце ў цэлым.

Краіны — нашы суседкі размясціліся ў рэйтынгу наступным чынам:

Самай гарачай краінай у свеце з'яўляецца Буркіна-Фасо з сярэдняй тэмпературай 30,40°C. У першай пяцёрцы таксама Малі (29,21°C), Аруба (29,17°C), Сенегал (28,90°C) і Маўрытанія (28,82°C). Большасць самых гарачых краін сканцэнтраваныя ў Афрыцы, а таксама ў іншых трапічных рэгіёнах і на Блізкім Усходзе.

Самыя халодныя краіны свету размешчаныя ў паўночных шыротах. Самай халоднай краінай з'яўляецца Грэнландыя з тэмпературай -18,7°C, за ёй ідуць арктычныя тэрыторыі Нарвегіі (-6,78°C) і Канада (-4,03).

Чытайце таксама:

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на чацвер праз моцны мароз

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА

Пры якіх умовах зімой дзіця лепш не адпраўляць у школу?

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза

Каментары да артыкула