БЕЛ Ł РУС

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

12.01.2026 / 17:1

Nashaniva.com

Такія даныя прыводзіць японская кампанія Kirin Holdings — адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў піва, які штогод публікуе глабальную статыстыку па спажыванні піва ў розных краінах, піша Thinktanks.pro.

Фота: Johannes Simon / Getty Images

Поўных даных за 2025 год яшчэ няма, таму кампанія публікуе вынікі 2024 года.

Безумоўным лідарам застаецца Кітай. За 2024 год у краіне было выпіта 40,5 мільярдаў літраў піва, што складае амаль 21% сусветнага рынку. Пры гэтым спажыванне скарацілася на 3,7% у параўнанні з 2023 годам.

На другім месцы знаходзяцца ЗША з аб'ёмам 22,3 мільярда літраў і доляй 11,5%, дзе таксама захоўваецца трэнд на больш умеранае спажыванне.

Трэцюю пазіцыю займае Бразілія — 15,3 мільярда літраў, далей ідуць Мексіка (10,8 мільярда) і Расія (9,5 мільярдаў). Расія паказала і адзін з самых высокіх тэмпаў росту — плюс 9% за год.

Найбольшы рост спажывання піва зафіксаваны ў Індыі, дзе яно павялічылася на 14,6%.

У Еўропе дынаміка рознаскіраваная: у Германіі і Чэхіі аб'ёмы знізіліся, тады як Вялікабрытанія, Італія і Румынія паказалі невялікі рост.

Усяго ў свеце ў 2024 годзе было спажыта 194,1 мільярда літраў піва, што на 0,5% больш, чым годам раней.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы

У Гродне наведнікам бара двойчы прыносілі піва з лічынкамі

Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

Каментары да артыкула