БЕЛ Ł РУС

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд

31.12.2025 / 18:51

Nashaniva.com

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у жніўні 2025 года ў Белым доме прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нечакана арганізаваў тэлефонную размову Зяленскага з былой «Міс Украіна» Аляксандрай Нікалаенка, даведалася выданне The New York Times.

Аляксандра Нікалаенка з мужам Філам Рафінам

Як паведамляе The New York Times, гэта адбылося пасля прыезду Зяленскага разам з некалькімі еўрапейскімі лідарамі ў Вашынгтон 18 жніўня, каб пераканаць Трампа ў небяспецы кампрамісаў з Расіяй.

Падчас размовы Трамп заўважыў, што ў ягоны час, калі ён быў уладальнікам конкурсу «Міс Сусвет», яго ўкраінскія ўдзельніцы былі вельмі прыгожымі. Зяленскі на гэта адказаў жартоўна, што і сам ажаніўся з адной з прыгожых украінак.

Трамп паведаміў, што ягоны сябар, магнат з Лас-Вегаса Філ Рафін, ажаніўся з былой «Міс Украіна» Аляксандрай Нікалаенка, з якой Трамп сам яго пазнаёміў на конкурсе.

Пасля таго ён патэлефанаваў Рафіну, які перадаў трубку жонцы, а Трамп зрабіў тое ж для Зяленскага. Падчас размовы, якая доўжылася з 10—15 хвілін, у пакоі панавала цішыня, пакуль два суразмоўцы гаварылі па-ўкраінску.

Сведкі падзеі адзначылі, што пасля гэтай падзеі атмасфера змянілася: людзі смяяліся, гэта ўсё стварыла «чалавечы кантакт» і зрабіла Зяленскага больш «чалавечным» для Трампа. А праз месяц на адкрыцці Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку Трамп назваў Зяленскага «вялікім чалавекам», які «вядзе пякельную барацьбу».

Аляксандра Нікалаенка была ўладальніцай тытула «Міс Украіна» ў 2001 годзе.

Чытайце таксама:

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі

«Дзякуй за карту. Як бы мне яе забраць?» Стэнаграма сустрэчы ў Белым доме лідараў Еўропы і ЗША

Каментары да артыкула