Трамп «пазітыўна» пагаварыў з Пуціным
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Гэта ўжо другі кантакт палітыкаў за апошнія суткі, прысвечаны абмеркаванню сітуацыі ва Украіне і вынікам перамоў у Мар-а-Лага. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт 29 снежня на платформе X.
Дональд Трамп. Фота: Tasos Katopodis/Getty Images
У адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта размову назвалі «пазітыўнай». Дэталі размовы пакуль не выдаюцца, але гэты званок адбыўся згодна з анансаваным раней графікам Трампа.
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 29 снежня ў Фларыдзе Дональд Трамп заявіў, што плануе зноў звязацца з Масквой пасля таго, як выслухае пазіцыю ўкраінскай стараны і абмяркуе дэталі «20‑пунктавага плана».
Чытайце таксама:
Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць
Зяленскі расказаў, ці гатовы сустрэцца з Пуціным
Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне