БЕЛ Ł РУС

«Белавія» арганізуе з Мінска ў Дубай дадатковы рэйс

24.12.2025 / 18:59

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» арганізуе дадатковы рэйс з Мінска ў Дубай і назад 7 студзеня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Самалёт вылеціць з Мінска ў 05:45 і прыбудзе ў Дубай у 12:35. Зваротны рэйс запланаваны на 13:50 з прыбыццём у Мінск у 19:15.

У кампаніі патлумачылі дадатковы рэйс высокім попытам на квіткі.

Раней авіякампанія Fly Dubai аднабаковым парадкам адмяніла рэйсы ў Мінск з 24 снежня па 8 студзеня.

Чытайце таксама:

Fly Dubai анулявала ўсе рэйсы з вылетам і вяртаннем у Мінск з 24 снежня па 8 студзеня

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі

Пасля адмены санкцый «Белавія» строіць планы на палёты ў ЗША

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый

Каментары да артыкула