БЕЛ Ł РУС

«Мінск!» У новым сезоне серыяла «Эмілі ў Парыжы» згадалі Беларусь

21.12.2025 / 13:43

Арына Жураўская

Як жа веды пра Беларусь дапамаглі чароўнай Эмілі Купер?

Скрыншот серыяла «Эмілі ў Парыжы»

Нядаўна «Нэтфлікс» выпусціў пяты сезон свайго папулярнага серыяла «Эмілі ў Парыжы». Гэта гісторыя амерыканскай дзяўчыны Эмілі Купер (яе грае Лілі Колінз), якая прыязджае ў Парыж працаваць у маркетынгавай кампаніі.

У новым сезоне падзеі адбываюцца ў Францыі ды Італіі.

У шостай серыі Эміліі трапляе ў бар, дзе праходзіць квіз на тэму серыяла «Сябры». У яе няма каманды, але з прыгожай амерыканкай знаёміцца хлопец і запрашае далучыцца да яго каманды.

Эмілі пагаджаецца і разам з новым знаёмым бадзёра адказвае на пытанні. «Мінск, Беларусь!» — упэўнена кажа амерыканка на чарговае пытанне. «Так, так, Беларусь!» — шчасліва пацвярджае іншая дзяўчына ў камандзе.

Неабходна зрабіць адсылку да серыяла «Сябры». У ім да Фібі заляцаўся навуковец, якога адправілі ў службовую выправу ў Мінск. Імаверна, пра гэта і пыталіся ў квізе.

Але ў сцэнарыстаў «Сяброў» Мінск знаходзіўся ў Расіі. Атрымліваецца, Эмілі нарэшце выправіла памылку. А яе каманда ў квізе перамагла. 

Чытайце таксама:

У папулярным амерыканскім серыяле паказалі беларускую турму — знялася ўладальніца «Оскара»

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск

У новым сезоне серыяла «Гульня ў кальмара» можна пабачыць афіцыйны сцяг Беларусі

У заходнім кіно ўсё часцей згадваюць Беларусь. Ёсць цікавая гіпотэза, чаму адбываецца так

Каментары да артыкула