БЕЛ Ł РУС

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць

13.12.2025 / 19:47

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант ў каментарыі расійскаму агенцтву ТАСС паведаміла пра новыя нюансы сённяшняга вызвалення беларускіх палітвязняў.

Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

Па словах Эйсмант, памілаваныя Лукашэнкам палітвязні былі адпраўленыя ва Украіну ў абмен на параненых расіян і ўзятых украінцамі ў палон беларусаў, якія ваявалі за Расію.

«Амерыканскі бок забраў з сабой сёння дзевяць замежных грамадзян. І больш за 100 чалавек былі адпраўленыя ва Украіну — у абмен на беларусаў, якія трапілі там у палон — за іх прэзідэнта вельмі прасілі іх сваякі — і на параненых расіян», — сказала Эйсмант.

Неўзабаве пасля з'яўлення гэтага каментара ўкраінскі праект «Хачу жыць» рашуча абвергнуў словы Эйсмант.

«Гэта не адпавядае рэальнасці», — заявілі «Еўрарадыё» у праекце, які займаецца абменам палонных.

Чытайце таксама:

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну

Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны Еўрасаюза

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў

Каментары да артыкула