БЕЛ Ł РУС

Літва паслала ў Мінск ноту пратэсту ад МЗС

10.12.2025 / 22:49

Nashaniva.com

9 снежня Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла ноту пратэсту часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў сувязі з гібрыднымі атакамі і захопам транспарту літоўскіх перавозчыкаў, паведаміла прэс-служба ведамства. Літва адзначыла, што Беларусь адмовілася весці перамовы ў рамках АБСЕ, бо яе не задаволіў узровень прапанаваных сустрэч.

МЗС Літвы

Літоўскае МЗС патрабуе ад Беларусі наладзіць кантроль над паветранай прасторай і вярнуць незаконна ўтрыманую ў краіне маёмасць грамадзян ЕС. Таксама літоўскі бок выказаў шкадаванне, што беларускі бок не скарыстаўся магчымасцю абмеркаваць праблемныя пытанні на тэхнічным узроўні, на што Літва была гатовая падчас пасяджэння Рады міністраў АБСЕ 4 снежня ў Вене.

Беларусь прапануе весці дыялог на высокім узроўні (напрыклад, на ўзроўні міністраў замежных спраў), але Літва не гатовая да такіх кантактаў, пакуль беларускі бок не выканае пэўных умоў, якія Рада Еўрасаюза выставіла 12 кастрычніка 2020 года і пацвердзіла ў 2024-м:

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі

ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі праз палёты кантрабандных паветраных шароў

Літоўская мытня: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца толькі 185 грузавікоў з літоўскімі нумарамі

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Беларусь прапануе Літве сумесна абмеркаваць усе наяўныя праблемы за сталом перамоў

Каментары да артыкула