У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ
9 снежня на Аўтазаводскай лініі мінскага метро прайшло выпрабаванне новага пяцівагоннага цягніка «Мінск 2024». Пасажыры мелі магчымасць убачыць навінку на свае вочы.
Па маршруце цягнік спыняўся на станцыях, а ў вагонах знаходзіліся супрацоўнікі электрадэпо «Магілёўскае» і спецыялісты завода-вытворцы «Метровангонмаш». Яны сачылі за працай абсталявання і праводзілі тэставанне цягніка непасрэдна на лініі.
У лютым 2025 года паміж «Метравангонмашам» і дзяржаўным прадпрыемствам «Мінскі метрапалітэн» быў падпісаны кантракт на пастаўку 20 новых вагонаў метро «Мінск 2024». Чатыры пяцівагонныя цягнікі заменяць старыя, якія адпрацавалі тэрмін эксплуатацыі.
Першая пара новых цягнікоў ужо дастаўленая ў Мінск: адзін з іх праходзіць запуск і наладку, а другі цяпер на выпрабаванні. Астатнія два саставы прыбудуць у найбліжэйшы час.
Чытайце таксама:
Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі
Мінскі метрапалітэн паказаў новыя цягнікі, зробленыя пад заказ у Расіі