На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук
Пра тое, што фота Маргарыты Ляўчук цяпер можна пабачыць на стэндах «Іх шукае міліцыя» ў Беларусі, паведаміла сама спявачка на сваёй старонцы ў інстаграме.
Маргарыта Ляўчук. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Ляўчук адзначыла, што яна не толькі ніколі не жыла па адрасе, які пазначаны ў арыенціроўцы, але нават не ведае, дзе ён знаходзіцца. Да таго ж у базе пазначаная няправільная дата яе нараджэння.
Фота: instagram.com/margarita.levchuk.official
У чэрвені 2024 года Маргарыту Ляўчук завочна асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі.
Фота: instagram.com/margarita.levchuk.official
Праваабарончы цэнтр «Вясна», праглядзеўшы фота, якое выставіла Ляўчук, заўважыў, што разам з ёй у гэтай арыенціроўцы ёсць таксама брэсцкія фігуранты «справы карагодаў» Андрэй і Паліна Ляшко, якія нібыта «ўхіляюцца ад адбыцця пакарання на «хатняй хіміі»».
Акрамя таго, шукаюць таксама былога палітвязня Ягора Пракапчука і яго маці Святлану Пракапчук. Ягора, які адбыў 4 гады, шукаюць паводле артыкула 422 КК (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду), а яго маці — паводле артыкула 361‑4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Чытайце таксама:
Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце
Ляўчук дасць першы канцэрт пасля нараджэння дзіцяці
Сын Маргарыты Ляўчук нарэшце атрымаў украінскі пашпарт
Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці