БЕЛ Ł РУС

Трапічныя цыклоны загубілі ў Паўднёва-Усходняй Азіі больш за 1200 чалавек

2.12.2025 / 18:42

Nashaniva.com

Трапічныя цыклоны «Дзітва» і «Сеньяр» забралі жыцці больш за 1200 чалавек. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, усе гэтыя людзі загінулі ў выніку разбуральных паводак у Інданезіі, Шры-Ланцы, Малайзіі і Тайландзе. Больш за мільён чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Фота: AP Photo/Binsar Bakkara

Шкода, нанесеная стыхіяй на Шры-Ланцы, стала самай сур'ёзнай з часоў жудаснага цунамі 2004 года. Размытыя дарогі і масты, разбураныя больш за 15 тысяч дамоў.

Паведамляецца, што Індыя дазволіла Пакістану выкарыстоўваць сваю паветраную прастору для надання гуманітарнай дапамогі Шры-Ланцы, нягледзячы на напружанасць, якая захоўваецца паміж краінамі.

На інданезійскім востраве Суматра колькасць загінулых у выніку цыклона вырасла да 702, зніклымі без вестак лічацца 499 чалавек, паведамляе нацыянальнае пошукавае і выратавальнае агенцтва Інданезіі.

Увогуле колькасць ахвяр працягвае расці, сотні чалавек лічацца зніклымі без вестак, а доступ ратавальнікаў у пацярпелыя раёны застаецца складаным.

Чытайце таксама:

Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі моцна церпяць ад разбуральных паводак

У Паўднёвай Азіі могуць успыхнуць войны за рэкі

Ураган «Меліса» выклікаў маштабную паводку на Гаіці, колькасць ахвяр у рэгіёне працягвае расці

Каментары да артыкула