Над мінскім рынкам «Лебядзіны» пабудуюць 380‑метровы пуцеправод
Дырэктар «Мінскінжпраекта» Аляксей Гаварко расказаў, што проста над рынкам «Лебядзіны» будуць будаваць дарожны аб'ект, піша БелТА.
Рынак «Лебядзіны». Фота: Яндэкс Карты
«Мы мяркуем, што гэта будзе 380‑метровае пралётнае збудаванне з жалезабетонных зборных канструкцый, то-бок гэта будзе даволі хутка. Пасля завяршэння ўзвядзення работнікі рынку змогуць вярнуцца на свае месцы. Пуцеправод будзе ў іх над галавой», — адзначыў Аляксей Гаварко.
Ён дадаў, што будаўнікі не будуць «перакопваць рынак упопаперак і рабіць дзве зоны», а таксама ўдакладніў, што падобнае збудаванне для гэтага раёна — неабходнасць.
«Пуцеправод будуецца для таго, каб забяспечыць больш надзейны транспартны паток для людзей, якія раніцай ці вечарам выязджаюць або заязджаюць з Фрунзенскага раёна на Мінскую кальцавую дарогу. У іх з'явіцца больш хуткі маршрут руху», — удакладніў Гаварко.
Чытайце таксама:
У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?
Будаўніцтва моста каля «Лебядзінага» ў Мінску пачнуць сёлета