БЕЛ Ł РУС

У Гвінеі-Бісау скінулі прэзідэнта, які паўгода таму прыязджаў да Лукашэнкі

26.11.2025 / 19:14

Nashaniva.com

Прэзідэнт Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбало асабіста патэлефанаваў у рэдакцыю выдання Jeune Afrique і заявіў: у краіне ідзе вайсковы пераварот, арганізаваны начальнікам Генштаба войска.

Умару Сісоку Эмбало. Фота: Telmo Pinto/NurPhoto via Getty Images

Пазней вайскоўцы афіцыйна абвясцілі пра поўнае ўзяцце кантролю над краінай.

Прэзідэнт Умару Сісоку Эмбало заявіў, што арыштаваны ў выніку дзяржаўнага перавароту. Перад гэтым 3 дні таму ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх дзейны прэзідэнт абвясціў сябе пераможцам з вынікам у 65%. Апазіцыя з гэтым не пагадзілася. 

У маі гэтага года Умару Сісоку Эмбало прыязджаў у госці да Лукашэнкі ў Мінск.

Гвінея-Бісау знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы, з двух бакоў яе акружаюць Сенегал і Гвінея. Гэта адна з найбяднейшых краін свету, па ВУП яна на 14‑м месцы з канца.

З 1980 года краіна перажыла ўжо дзевяць пераваротаў і спробаў перавароту.

За ўсю гісторыю краіны з моманту здабыцця ёй незалежнасці мала які з прэзідэнтаў змог пратрымацца ва ўладзе ўсе належныя па рэгламенце пяць гадоў. Умару Сісоку Эмбало якраз з такіх, бо кіруе дзяржавай з 27 лютага 2020 года. Але ў лютым 2022 года спроба вайсковага перавароту там ужо была, як таксама і ў 2023-м.

У Гвінеі-Бісау велізарны дзяржаўны доўг, краіна моцна залежыць ад замежнай дапамогі. У дадатак з некаторых часоў краіна стала перавалачным пунктам для наркотыкаў з Лацінскую Амерыкі, так што цяпер яе нават называюць першай афрыканскай наркадзяржавай.

Чытайце таксама:

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

У гэтай афрыканскай дзяржаве, што славіцца пераваротамі, паспрабавалі здзейсніць чарговы. Гэтым разам няўдала 

Пуцін прыслаў Зяленскаму «сігналы» з незвычайным кур'ерам

Да Пуціна не паехалі дзве траціны афрыканскіх лідараў, Крэмль вінаваціць Амерыку

Каментары да артыкула