Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ
Фота з выявай Андрэя Пачобута на будынку выставіла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Анхела Эспіноса Руіс, беларускамоўная паэтка з Іспаніі.
Фота: Анхела Эспіноса Руіс
Учора ў Польшчы святкаваўся Дзень Незалежнасці, у гонар чаго прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута Ордэнам Белага Арла, найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы.
Андрэй Пачобут — журналіст, блогер, актывіст польскай меншасці ў Беларусі і даўні карэспандэнт польскага выдання «Gazeta Wyborcza». Ён быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гродне і праз два гады асуджаны на восем гадоў за нібыта меркаваную варожую дзейнасць і «распаўсюджванне нянавісці». Польшча гадамі дамагаецца яго вызвалення і нават закрыла пераход «Баброўнікі».
Сёлета Андрэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава, якую Еўрапейскі парламент прысуджае асобам, што зрабілі выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.
Чытайце таксама:
Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы
Лукашэнка: Польшча сарвала абмен Пачобута
«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута