БЕЛ Ł РУС

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі

31.10.2025 / 22:18

Nashaniva.com

31 кастрычніка падчас наведвання Лепельскага раёна Аляксандр Лукашэнка сярод іншага заявіў, што адкрыццё польска-беларускай мяжы павінна было суправаджацца абменам Андрэя Пачобута і кагосьці з палякаў на беларускіх шпіёнаў, затрыманых у Польшчы Але цяпер, маўляў, дамоўленасці адмяняюцца, бо Польшча адклала адкрыццё мяжы ў знак салідарнасці з Літвой. Польскае МЗС адмовілася гэта каментаваць.

Андрэй Пачобут

«Мы хочам, каб Андрэй Пачобут як мага хутчэй пакінуў турму. Мы не будзем каментаваць паведамленні ні КДБ, ні Лукашэнкі», — заявіў у размове з выданнем Interia прадстаўнік МЗС Польшчы Мацей Вевюр.

Раней Польшча выказвала намер з лістапада адкрыць на мяжы з Беларуссю два пункты пропуску, але ў сувязі з арганізаванай з Беларусі атакай на Літву пры дапамозе кантрабандысцкіх метэазондаў адклала гэтыя дзеянні як мінімум на два тыдні. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Польшча сарвала абмен Пачобута

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута

МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу

Каментары да артыкула