На польскай мяжы вырасла колькасць аўтобусаў
Па стане на 08:00 чацвярга на пераходзе «Брэст» стаяць 68 аўтобусаў і 1180 легкавых аўтамабіляў.
Учора ў гэты час былі 1095 легкавых аўтамабіляў і 22 аўтобусы. Іх колькасць стала расці пасля таго, як Літва ў нядзелю закрыла мяжу з Беларуссю.
У сераду ўрад краіны прыняў рашэнне закрыць мяжу да 30 лістапада.
У той жа час не выключана, што Польшча ў найбліжэйшы час адкрые памежныя пераходы ў Кузніцы і Баброўніках. Пра гэта ў аўторак сказаў прэм'ер краіны Дональд Туск.
Чытайце таксама:
Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада
«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?
Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц
Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 545 шароў з кантрабандай і 50 дронаў з Беларусі