БЕЛ Ł РУС

Замежныя авіякампаніі сталі часцей лётаць праз Беларусь транзітам

29.10.2025 / 16:15

Nashaniva.com

Замежныя авіякампаніі пачалі часцей выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі для транзітных палётаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту Ігар Голуб падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Ігара Голуба, колькасць самалётаў, якія пралятаюць праз тэрыторыю Беларусі, значна ўзрасла — цяпер інтэнсіўнасць палётаў павялічылася амаль на 27%.

Асабліва прыкметны рост паказалі егіпецкія авіякампаніі — іх транзіт павялічыўся ў 52 разы, кітайскія — у 1,7 раза, а казахстанскія — у 1,6 раза. Часцей сталі лётаць і кампаніі з ААЭ і Расіі.

На гэтым фоне прадпрыемства «Белаэранавігацыя» павялічыла аб’ём сваіх паслуг на 18%. Імі карысталіся 141 авіякампанія з 37 краін.

Чытайце таксама:

«Белавія» зноў пачне лётаць у Алматы

Лаўроў назваў адмену санкцый супраць «Белавія» «круцельскай гісторыяй»

«Белавія» адкрыла рэйсы на Шры-Ланку

«Белавія» запускае рэйсы ў Тайланд

Каментары да артыкула