25‑гадовы хлопец з Навагрудка, які быў на мітынгах за Лукашэнку ў 2020-м, паехаў ваяваць з Украінай. І загінуў
Яўген Піваварчык служыў тэрміновую службу як памежнік. Але пасля пайшоў ваяваць за Расію.
Яўген Піваварчык з плакатам у першых шэрагах мітынгу за Лукашэнку. Фота Радыё Свабода
Яўгену Піваварчыку 25 гадоў. Ён родам з Навагрудка. Скончыў школу ў 2018‑м і пайшоў у армію. Служыў на памежнай заставе «Сямёнаўка» на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Пра далейшую актыўнасць Піваварчыка вядома няшмат. У 2023‑м і 2024‑м ён шукаў падпрацоўкі. Таксама пісаў у тэлеграм-чаты пра камп'ютарныя гульні і сам гуляў.
Яўген Піваварчык (крайні злева ў першым шэрагу) падчас службы ў арміі. Фота: centr.berest-ide.by
Дата заключэння кантракта невядомая. Піваварчыка прызналі загінулым 5 чэрвеня 2025 года.
Гэта дадаткова пацвярджаецца тым, што ён не быў анлайн ні ў тэлеграме (быў «вельмі даўно»), ні ў іншых сацсетках і месенджарах.
Чытайце таксама:
Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію
На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі
На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі