Журналіст-расследвальнік падаў у суд на Меланію Трамп за сарваную здзелку па выхаду кнігі аб першай ледзі ЗША
Цяпер амерыканскі пісьменнік і журналіст Майкл Вулф патрабуе ад Меланіі Трамп мільёны даляраў, піша Bild.
Дональд Трамп падпісвае дакументы ў прэзідэнцкім пакоі пасля прыняцця прысягі ў якасці 47‑га прэзідэнта Злучаных Штатаў падчас 60‑й інаўгурацыйнай цырымоніі, 20 студзеня 2025 года. Справа — першая лэдзі Меланія Трамп. Фота: Melina Mara / The Washington Post via Getty Image
Вулф вінаваціць Трамп у тым, што яна арганізавала «кампанію з мэтай прымусіць яго замаўчаць». А менавіта — спыніць выданне яго кнігі «Мастацтва яе здзелкі: нерасказаная гісторыя Меланіі Трамп».
Па словах журналіста, першая лэдзі ЗША наўмысна ўмяшалася ў яго выдавецкі кантракт і публічна яго абгаварыла.
Каманда Меланіі, як заяўляе журналіст, распаўсюджвала чуткі, быццам ён выдумляў інтэрв'ю, запалохваў крыніцы і пісаў «хлусню дзеля прыбытку». У выніку, сцвярджае Вулф, міжнародныя партнёры па папулярызацыі кнігі адмовіліся ад супрацоўніцтва і кніжная здзелка сарвалася.
Акрамя таго, кажа журналіст, Меланія асабіста даручыла PR-агенцтву пагражаць судовымі пазовамі тым выданням, якія планавалі пісаць пра яго кнігу. Вуль таксама мае ліст ад адвакатаў Меланіі Трамп, у якім ад яго патрабавалі адклікаць нібыта паклёпніцкія сцвярджэнні аб магчымых сувязях першай лэдзі з асуджаным сэксуальным злачынцам Джэфры Эпштэйнам.
Адвакаты Меланіі Трамп рашуча аспрэчваюць усе абвінавачванні. Цяпер Вулф падаў супраць першай лэдзі пазоў аб кампенсацыі шкоды на мільёны даляраў і патрабуе, каб суд афіцыйна пацвердзіў, што інфармацыя з яго новай кнігі не з'яўляецца паклёпам.
Майкл Вулф — вядомы ва ўсім свеце аўтар вострых палітычных выкрыццяў, у першую чаргу дзякуючы свайму бэстсэлеру «Агонь і лютасць: у Белым доме Дональда Трампа», апублікаванаму ў 2018 годзе. На 480 старонках ён прадставіў падрабязныя апісанні закуліснага жыцця адміністрацыі Трампа, чым выклікаў бурную рэакцыю самога прэзідэнта.
Чытайце таксама:
Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі
«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд
Уплыў Меланіі Трамп на мужа быў недаацэнены. Украіна атрымала нечаканага саюзніка ў яе асобе