БЕЛ Ł РУС

Улады Тайланда асцерагаюцца зніжэння турпатоку з-за забойства беларускі

21.10.2025 / 9:7

Nashaniva.com

Упраўленне па турызме Тайланда ўважліва адсочвае рэакцыю ў свеце пасля паведамленняў міжнародных СМІ аб шакуючай смерці беларускай мадэлі, якую падманам завабілі ў Тайланд, а затым пераправілі праз мяжу ў М'янму, дзе яе, як сцвярджаецца, катавалі і забілі з мэтай забраць органы.

Вера Краўцова, якая знікла ў М'янме

Кіраўніца Упраўлення па турызме Тапані Кіатпхайбул заявіла, што яе трывожыць магчымае зніжэнне даверу да бяспекі турызму ў Тайландзе з-за абмеркаванняў гэтай справы ў інтэрнэце. Яна даручыла маскоўскаму офісу Упраўлення неадкладна ацаніць сітуацыю, адсочваць сацсеткі і рэгулярна даваць абнаўленні, піша Refom.news са спасылкай на выданне nationthailand.com.

Па даных маскоўскага офіса, пакуль не зафіксавана зніжэння колькасці браніраванняў або адмен паездак, звязаных з гэтым выпадкам. Тым не менш, Упраўленне па турызме Тайланда рэкамендавала падарожнікам праяўляць пільнасць, пазбягаць кантактаў з незнаёмымі асобамі за мяжой і неадкладна звяртацца ў паліцыю ці ў пасольства, калі ўзнікае пагроза бяспецы.

Тапані заявіла, што Упраўленне працягне маніторынг сацсетак і будзе публікаваць далейшыя справаздачы па меры развіцця сітуацыі.

15 кастрычніка стала вядома пра зніклую ў М'янме 26‑гадовую беларуску Веру Краўцову. Расіянка, якая змагла выбрацца з рабства, паведамляла, што Вера прыляцела ў Бангкок на працу, але апынулася ў скам-цэнтры ў М'янме. Сувязь з ёй знікла 4 кастрычніка. Сцвярджалася, што дзяўчыну нібыта прадалі на органы. 

16 кастрычніка расійскае РЕН ТВ са спасылкай на крыніцу паведаміла, што Вера Краўцова знойдзена мёртвай. Па папярэдніх даных рэсурсу, смерць мела крымінальны характар.

Чытайце таксама:

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Беларускі пасол расказаў, што чуваць пра беларуску, якая знікла ў М'янме

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру

Каментары да артыкула