БЕЛ Ł РУС

У пасольства Швецыі ў Мінску з'явіўся новы кіраўнік

15.10.2025 / 16:20

Nashaniva.com

Пасаду часовага паверанага па справах Швецыі і кіраўніка місіі шведскага пасольства ў Мінску заняў Ларс-Гунар Вігемарк, паведамляе прэс-служба пасольства.

Ларс-Гунар Вігемарк. Фота: прэс-служба пасольства Швецыі ў Беларусі

Раней Ларс-Гунар Вігемарк працаваў у дыпламатычнай службе Еўрасаюза, дзе займаў пасаду кіраўніка дэлегацыі і спецыяльнага прадстаўніка ЕС у Босніі і Герцагавіне, а таксама кіраўніка дэлегацыі ў Пакістане.

Да гэтага ён служыў у пасольстве Швецыі ў Маскве, Пастаянным прадстаўніцтве Швецыі пры Еўрапейскім Саюзе ў Бруселі, а таксама ў пасольствах у Вашынгтоне і Бялградзе.

Чытайце таксама:

Суд Бабруйскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады міністраў Паўночных краін

Прадстаўніцу Швецыі па Беларусі адпраўляюць у Маскву

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Каментары да артыкула