Наўседа: Сітуацыю з аховай Ціханоўскай занадта драматызуюць
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што пытанне аб змене рэжыму аховы Святланы Ціханоўскай занадта драматызуецца ў грамадскай і палітычнай плоскасці, паведамляе LRT.
Гітанас Наўседа
Паводле слоў кіраўніка Літвы, сітуацыя з бяспекай Ціханоўскай ацэньвалася спецыяльнымі службамі вельмі адказна, і ўзровень пагрозы для яе цяпер лічыцца меншым, чым раней. Таму было вырашана не адменяць ахову цалкам, але змяніць яе фармат.
Наўседа адзначыў, што навіны пра змену фармату аховы выкарыстоўваюцца некаторымі палітычнымі сіламі для таго, каб «насекчы палітычных дроў». Ён падкрэсліў, што Ціханоўская і яе каманда застаюцца жаданымі гасцямі ў Літве і могуць працягваць сваю дзейнасць пры падтрымцы дзяржавы, якая забяспечыць неабходныя ўмовы.
Раней галоўная дарадца прэзідэнта па пытаннях знешняй палітыкі Аста Скайсгірыце паведаміла, што канчатковае рашэнне адносна ўзроўню аховы Ціханоўскай яшчэ не прынятае. Паводле яе, ахова павінна заставацца, але канкрэтныя меры і формы вызначаюцца спецыяльнымі службамі.
Чытайце таксама:
«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»
Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму
Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы
Літоўскі дэпутат: Офіс Ціханоўскай працуе не за літоўскі кошт, мы ўсяго толькі забяспечвалі ахову
Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена
У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве