ХАМАС перадаў усіх закладнікаў
У той жа час у Газе застаюцца целы 28 загінулых палонных.
Адзін з перададзеных закладнікаў. Фота: 9‑ы канал
13 тых, хто застаўся ў жывых закладнікаў, былі перададзены рухам ХАМАС прадстаўнікам Чырвонага Крыжа ў Газе, паведаміў Reuters адзін з чыноўнікаў, які ўдзельнічае ў працэдуры вызвалення.
А 8‑й раніцы сем чалавек ужо былі вызвалены і прыбылі на тэрыторыю Ізраіля.
У той жа час у Газе застаюцца целы 28 загінулых палонных.
Нагадаем, у ходзе атакі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года загінулі 1200 чалавек, а 250 чалавек былі ўзятыя ў закладнікі.
Цягам некалькіх месяцаў ХАМАС перадаваў на некалькі закладнікаў, частка загінула ў палоне. Так у ходзе першага абмену былі перададзеныя 105 чалавек, 30 і 20 падчас другога і трэцяга абменаў. Восем чалавек ЦАХАЛ (Армія абароны Ізраіля) вызваліла падчас баявой аперацыі.
Сёння ў Ізраіль прыляцеў Дональд Трамп, які раней пагражаў ХАМАС пеклам, калі яны не выдадуць закладнікаў.
Чытайце таксама:
Першыя сем ізраільскіх закладнікаў перададзеныя Чырвонаму Крыжу