БЕЛ Ł РУС

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі

4.10.2025 / 17:25

Nashaniva.com

Амерыканскі гісторык Антоніа Муньяс піша, што 20 гадоў вывучаў архівы краін Еўропы і ЗША. Вынікам стаў выхад англамоўнай серыі пра партызан на Усходнім фронце. Значная частка матэрыялу прысвечана падзеям у Беларусі, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

У маі пабачыла свет кніга «Вайна Гітлера супраць партызан падчас аперацыі «Барбароса», чэрвень 1941 года — вясна 1942 года». Летам — «Вайна Гітлера супраць партызан падчас Сталінградскай аперацыі, вясна 1942 года — вясна 1943 года». 

У лістападзе пабачыць свет «Вайна Гітлера супраць партызан падчас Курскай наступальнай аперацыі, вясна — восень 1943 года». Серыю завершыць кніга «Вайна Гітлера супраць партызан падчас аперацыі «Баграціён», вясна — лета 1944 года».

На думку аўтара, ягоная праца — адзіная на Захадзе, якая ахоплівае практычна ўсе аперацыі паміж найбуйнейшай партызанскай арміяй, якую бачыў свет, і антыпартызанскімі сіламі Трэцяга рэйху. Выданні раскрываюць чытачам вочы на малавядомы канфлікт у тыле, не менш жорсткі, чым на фронце.

Чытайце таксама:

Памёр апошні з братоў Бельскіх, якія партызанілі ў Налібоцкай пушчы

Прызналі «экстрэмісцкімі» некалькі кніг пра зверствы савецкіх партызан

У заходняй навуцы расце цікавасць да Беларусі. Але з перашкодаў не толькі матрошкі ды чабурашкі

«Камуністаў тут не любілі». Кніга пра пасляваенны антысавецкі супраціў у Заходняй Беларусі

Каментары да артыкула