БЕЛ Ł РУС

Беларусы пікетавалі пасольства Германіі ў Вільні, патрабуючы пакарання для садыста Шынвізэ

3.10.2025 / 20:43

Nashaniva.com

3 кастрычніка беларуская дыяспара ў Вільні правяла пікет каля пасольства Германіі ў Літве. На ім беларусы патрабавалі ад нямецкай дзяржавы прыцягнуць да адказнасці аднаго з былых начальнікаў калоніі ў Бабруйску Дзмітрыя Шынвізэ. Пікет арганізавала арганізацыя «Рух».

Дзмітрый Шынвізэ. Фота: база «Пашпарт», Белпол

Дзмітрый Шынвізэ, працуючы начальнікам аператыўна-рэжымнай часці калоніі №2 Бабруйска, непасрэдна займаўся фізічным і псіхалагічным гвалтам над палітвязнямі. А пасля звальнення з працы атрымаў нямецкія дакументы па праграме рэпатрыяцыі і спакойна жыве ў дэмакратычнай Германіі.

Акрамя правядзення пікета, арганізацыя «Рух» заклікае беларусаў свету падпісаць петыцыю да нямецкіх уладаў і органаў юстыцыі аб арышце і крымінальнай адказнасці для Шынвізэ. Як гэта зрабіць — тлумачыцца тут.

Чытайце таксама:

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

«Белпол» паспрабуе зрабіць, каб у Германіі прыцягнулі да адказнасці бабруйскага садыста Шынвізэ

Жыгар пра садыста Шынвізэ: Ён прыехаў у Германію па аднаразовай візе і ўжо атрымаў грамадзянства

Каментары да артыкула