БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі

25.09.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас знаходжання ў Маскве на Глабальным атамным форуме паведаміў, што новая расійская ракетная сістэма «Арэшнік» ужо на шляху ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Image

Адказваючы на пытанне журналіста, Лукашэнка сказаў: «Ужо ў дарозе, усё будзе нармальна».

Пра сістэму «Арэшнік» стала вядома ў лістападзе 2024 года, калі расійскія вайскоўцы ўпершыню выкарысталі гэтую гіпергукавую ракету, нанёсшы ўдар па прадпрыемстве ВПК Украіны ў Дняпры. Тады прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас вялікай прэс-канферэнцыі адзначыў, што на сённяшні дзень нібыта няма сістэм супрацьпаветранай абароны, здольных супрацьстаяць «Арэшніку». Праўда, ягоныя словы пасля многім ставіліся пад сумнеў.

У снежні 2024 года пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета «Саюзнай дзяржавы» ў Мінску Лукашэнка папрасіў Пуціна паставіць ракеты ў Беларусь. Той адказаў, што гэта магчыма, і паведаміў, што перадача комплексаў можа адбыцца ў другой палове 2025 года. У чэрвені гэтую дату пацвердзіў дзяржсакратар Рады Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. 

Падчас сёлетняй сустрэчы з Лукашэнкам на Валааме, Пуцін адзначыў, што расійскія і беларускія спецыялісты нібыта ўжо выбіраюць пазіцыі для размяшчэння «Арэшніка».

Чытайце таксама:

Пуцін заявіў аб серыйнай вытворчасці «Арэшніка»

Расія не можа рабіць «Арэшнік» без заходніх тэхналогій

Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў»

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну

Каментары да артыкула