БЕЛ Ł РУС

У Барысаве збіраюцца выпякаць фіялетавы хлеб

23.09.2025 / 19:37

Nashaniva.com

У Беларусі рыхтуюцца да выпякання фіялетавага хлеба, які прэзентуецца як інавацыя ў харчовай прамысловасці. Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў ужо засеяў участак фіялетавай пшаніцы і плануе ў наступным годзе даць гатовы прадукт пакупнікам, піша «Мінская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Асноўная асаблівасць такога хлеба не толькі ў колеры: фіялетавая пшаніца багатая на антаціян — прыродны антыаксідант. Ён аказвае карыснае ўздзеянне на арганізм: дапамагае прадухіляць сардэчна-сасудзістыя захворванні, паляпшае зрок, падтрымлівае імунітэт і агульнае здароўе. Такім чынам, гэты хлеб спалучае эстэтычную арыгінальнасць і карысныя ўласцівасці.

Ідэя пераймання фіялетавай пшаніцы прыйшла з Омскай вобласці Расіі, дзе гэты сорт ужо шырока выкарыстоўваецца. Беларускія спецыялісты адзначаюць, што такі хлеб там карыстаецца вялікім попытам, што падштурхнула да эксперыменту ў Беларусі.

Фота: agroexpert.press

На сённяшні момант фіялетавая пшаніца ўжо выпрабаваная на базе Барысаўскага камбіната. Далей плануецца правесці дадатковыя выпрабаванні ў трох розных кліматычных зонах Беларусі — цэнтральнай, паўднёвай і паўночнай, каб ацаніць прыстасаванасць культуры да мясцовых умоў.

Па словах старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Сяргея Прымачэнкі, супрацоўніцтва з Омскам дазваляе беларусам хутка пераймаць ужо апрабаваныя тэхналогіі, ашчаджаючы час і рэсурсы, і рабіць новыя, карысныя і арыгінальныя прадукты для спажыўцоў.

Чытайце таксама:

Cям’я адмовілася ад ультраапрацаваных прадуктаў на месяц. Наступствы здзівілі

У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны

Просты дэсерт з хлеба

Каментары да артыкула