БЕЛ Ł РУС

«Міколу Статкевіча шкада як чалавека, але не як быкаўскага героя»

20.09.2025 / 20:9

Nashaniva.com

Культуролаг Юлія Чарняўская паглядзела на гераічны ўчынак Міколы Статкевіча, які 11 верасня на беларуска-літоўскай мяжы паставіў прынцыпы вышэй нават за жыццё, з нечаканага боку. 

Мікола Статкевіч на мяжы

Вось што дзіўна. Мы ўсе захапляемся кнігамі Васіля Быкава. Пастаянна гаворым пра яго веліч. Цытуем. А потым бачым учынак Міколы Статкевіча. І частка, даволі вялікая, з нас пачынае казаць: а навошта, маўляў, гэта было, каму ён хацеў даказаць, столькі намаганняў было зроблена, каб ён выйшаў, а ён… і далей па тэксце.

А між тым Статкевіч зрабіў учынак цалкам у логіцы быкаўскіх герояў. Лепш пайсці на смерць, прыняць згубную рэальнасць вось так, да мяжы сумленна, чым цешыць сябе ілюзіямі, спадзявацца на ласку таго, хто сёння ў сіле.

Быкаўскі экзістэнцыйны герой куды мацнейшы за моцных: зганьбаваны Алесь Мароз, слабы і хворы Сотнікаў, Сцепаніда. Гэта герой барацьбы з абсурдам шляхам свайго жыцця. Гэта адзінае, што ён можа гэтаму абсурду супрацьпаставіць.

Альбо мы не чыталі Быкава, альбо заплюшчылі вочы на нязручнае для нас, занадта катэгарычнае, але самае галоўнае, пра што ён пісаў. Нам так лягчэй: страх часта мімікруе пад розум. Быкаўскі герой нязручны, ён для нас жывы дакор.

Мне вельмі шкада немаладога і, думаю, не надта здаровага Міколу Статкевіча, чалавека шкада, фізічнае цела. Але быкаўскага героя Міколу Статкевіча мне не шкада.

Я не маю права шкадаваць быкаўскага героя, сама б я так не змагла. Я і не змагла, кішка тонкая. Ён выбраў сам, значыць, ён вольны. І, як героя іншага экзістэнцыяліста, Сізіфа у Камю, варта ўяўляць яго шчаслівым.

Чытайце таксама:

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары да артыкула