БЕЛ Ł РУС

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай

19.09.2025 / 22:34

Nashaniva.com

19 верасня два расійскія знішчальнікі здзейснілі нізкі пралёт над польскай нафтавай платформай Petrobaltic у Балтыйскім моры, паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Платформа Petrobaltic у Балтыйскім моры. Фота: polandatsea.com

Пры гэтым пралёце была парушаная зона бяспекі платформы, хоць у паветраную прастору Польшчы як дзяржавы самалёты не заляцелі. Тым не менш, інцыдэнт быў зарэгістраваны, пра яго былі праінфармаваныя польскія Узброеныя сілы і іншыя службы.

Самалёты праляцелі на вышыні каля 150 метраў. Марское аддзяленне Памежнай аховы назвала дзеянні Расіі правакацыйнымі.

Платформа Petrobaltic належыць кампаніі Grupa Orlen і з’яўляецца адзіным месцам у Польшчы, дзе здабываецца нафта непасрэдна з Балтыйскага мора. Яна мае вялікае значэнне для нацыянальнай энергетычнай бяспекі.

Таксама 19 верасня Германія падняла ў неба знішчальнікі Eurofighter для перахопу расійскага разведвальнага самалёта Іл-20М над Балтыйскім морам, а Эстонія зафіксавала парушэнне паветранай прасторы трыма расійскімі самалётамі МіГ-31.

Чытайце таксама:

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам

ЗША паабяцалі абараняць «кожны дзюйм» тэрыторыі НАТА

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы

Каментары да артыкула