БЕЛ Ł РУС

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства

16.09.2025 / 22:59

Nashaniva.com

Тры чалавекі — Кофі Офэ з Ганы (36 гадоў), які называе сябе каралём Атэхэхэ, ягоная жонка Жан Гашо з Зімбабвэ (42 гады), якая абвяшчае сябе каралевай Нандзі, і іх спадарожніца з Тэхаса Каура Тэйлар (пад імем Аснат) — з вясны жывуць у ваколіцах шатландскага горада Джэдбаро. Гэта самазванае «афрыканскае племя» называе сябе «Каралеўствам Кубала», паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: PA Media

Спачатку гэтыя людзі паставілі лагер на ўзгорку над горадам, але пасля судовага рашэння ў ліпені былі адтуль выселеныя. Пасля таго яны перабраліся ў прыватны лес каля прамысловай зоны. Уладальнікі зямлі праз суд дамагліся іх эвакуацыі, і ў аўторак раніцай групу пабудзілі судовыя выканаўцы разам з паліцыяй. Іхнія намёты разабралі, рэчы сабралі.

Фота: PA Media

Аднак «племя» пасля таго толькі перанесла лагер літаральна праз агароджу, усяго за некалькі метраў ад папярэдняга месца. Высветлілася, што гэтая тэрыторыя належыць мясцовай радзе, якая ўжо падала новы пазоў у суд, каб выселіць парушальнікаў і адтуль.

Члены групы сцвярджаюць, што такім чынам яны вяртаюць зямлю, нібыта адабраную ў іхніх продкаў 400 гадоў таму, і абвяшчаюць стварэнне «Каралеўства Кубала». Мясцовыя ўлады на гэта адказваюць, што яны парушаюць закон, бо самавольна занялі чужую зямлю.

Фота: PA Media

Група актыўна вядзе старонкі ў сацсетках, мае больш за 100 тысяч падпісчыкаў у тыктоку і фэйсбуку, прыцягваючы да сябе ўвагу.

Намеснік кіраўніка мясцовай рады Скот Хамілтан заявіў, што яны не раз прапаноўвалі групе дапамогу, але «племя» ігнаруе ўсе спробы дыялогу. Таму мясцовыя ўлады не могуць «сядзець склаўшы рукі і дазваляць ім парушаць закон».

Чытайце таксама:

Булён на вадзе з нябожчыка і плявок у знак павагі: дзіўныя афрыканскія традыцыі

«У каго большая лодка, той і мае рацыю». Кухар з Беларусі арганізуе туры на яхтах і катамаранах па ўсім свеце

У Нігерыі раскрылі махлярскую схему з атрыманнем беларускіх віз

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара

Каментары да артыкула