БЕЛ Ł РУС

Бяляцкага вывозілі з калоніі ў Горках у бальніцу для асуджаных у Калядзічах

15.09.2025 / 19:43

Nashaniva.com

«Ці то рабілі аперацыю, ці то былі праблемы з нагой», — кажа ў інтэрв'ю «Люстэрку» Дзмітрый Кучук, былы сусед нобелеўскага лаўрэата.

Алесь Бяляцкі

«Я стаяў каля сценкі, потым, памятаю, нібы святло згасла — прытомнасць. Калі ачомаўся, пазнаў Алеся. Ён стаяў за метр ад мяне. Я проста падскочыў ад шоку. Пачалі размаўляць. Супрацоўнікі спалохаліся, бо ўсё відаць на камерах трансляцыі. Я так разумею, яны не павінны былі дапусціць гэтую сустрэчу.

У нас было літаральна дзесяць хвілін. Алесь вярнуўся з «РБ» — Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных: ці то рабілі аперацыю, ці то былі праблемы з нагой. Я пацікавіўся ў яго, як самаадчуванне. Ён: «Нармальна». Кажа, галоўнае здароўе, трымайся».

Чытайце таксама:

«Хацеў даказаць, што буду жыць, як хачу». Былы палітвязень Кучук расказаў, як змагаўся ў турме супраць «нізкага статусу»

Фрыдман: Калі Бяляцкі будзе вызвалены, Трамп прадставіць гэта як трыумф

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт

«Супрацоўніца СІЗА крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!»

Каментары да артыкула