БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сказаў, што не мае ілюзій адносна хуткага аднаўлення дыялогу з Польшчай

15.09.2025 / 11:14

Nashaniva.com

Аляксандра Лукашэнку падчас інтэрв'ю расійскаму часопісу «Разведчык» спыталі, ці чакаюць у Беларусі змяненняў у адносінах з Польшчай у сувязі з уступленнем на пасаду прэзідэнта краіны Караля Наўроцкага. 

Польскія і беларускія памежнікі тварам у твар, 31 жніўня 2025. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

«Скажу шчыра, мы не маем ілюзій адносна хуткага аднаўлення дыялогу, — сказаў Лукашэнка. — З аднаго боку, адным з лозунгаў пана Наўроцкага на выбарах быў «Польшча найперш за ўсё». У сваіх перадвыбарных выступленнях ён неаднаразова заяўляў, што абарона польскага народа — адна з мэт яго прэзідэнцтва. Мы разумеем, што на гэтай тэме падчас перадвыбарнай гонкі было зручна набіраць ачкі. Але мы ведаем, што польскі народ хоча развіваць адносіны з нашай краінай. Палякі і беларусы не ворагі адзін аднаму».

Лукашэнка дадаў, што Караль Наўроцкі з'яўляецца перакананым прыхільнікам НАТА і саюза з ЗША і наўрад ці адступіць ад сваіх перакананняў.

«Таму не даводзіцца чакаць, што будзе, як раней. Але мы ўсё ж спадзяёмся, што ў польскіх калег возьмуць верх палітычныя мудрасць і разважлівасць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Спадзяёмся, што па той бок граніцы нас пачуюць, будуць аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю ў Беларусі і перастануць умешвацца ў нашы ўнутраныя справы. Мы адкрыты для дыялогу. У сучасных умовах важна знаходзіць шляхі для вырашэння праблем, а не ствараць новыя».

Чытайце таксама:

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні

МЗС Расіі запатрабаваў ад Польшчы адчыніць мяжу з Беларуссю

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў

Каментары да артыкула