БЕЛ Ł РУС

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну

13.09.2025 / 19:15

Nashaniva.com

12 верасня ў Непале ўпершыню ў гісторыі на чале ўрада стала жанчына. Сушыла Каркі, былая кіраўніца Вярхоўнага суда краіны, была прызначаная часовай выканаўцай абавязкаў прэм’ер-міністра. Яе кандыдатуру ўнёс прэзідэнт Непала Рам Чандра Паўдэл, і ў пятніцу яна прыняла прысягу, піша Deutsche Welle.

Сушыла Каркі. Фота: Wikimedia Commons

73-гадовая Сушыла Каркі вядомая ў краіне як непахісная змагарка з карупцыяй. Менавіта таму яе кандыдатуру падтрымалі лідары масавых вулічных пратэстаў, якія ўзняліся пасля ўвядзення ўрадам забароны на больш чым 20 сацыяльных сетак, у тым ліку Facebook, Instagram і YouTube.

Забарона была ўведзеная 9 верасня на падставе таго, што інтэрнэт-платформы не выканалі патрабаванне аб абавязковай рэгістрацыі і падпарадкаванні дзяржаўнаму кантролю. Гэта выклікала рэзкае абурэнне грамадства, маштабныя дэманстрацыі і нават чалавечыя ахвяры.

На фоне крызісу ў адстаўку падаў тагачасны прэм’ер-міністр Шарма Олі, а таксама за яго прыкладам пайшлі міністр унутраных спраў і яшчэ два члены ўрада.

Цяпер Сушыла Каркі будзе кіраваць краінай да наступных парламенцкіх выбараў, якія плануюцца на сакавік 2026 года.

Чытайце таксама:

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом

Пратэстоўцы-зумеры ў Непале заявілі, што краіна перайшла пад іх поўны кантроль

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек

У Непале людзі масава выйшлі пратэставаць супраць забароны сацсетак, паліцыя расстраляла дэманстрацыю

Каментары да артыкула