БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі дабраўся да Белага дома

9.09.2025 / 22:26

Nashaniva.com

9 верасня былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзянісам Кучынскім сустрэліся ў Белым доме са спецыяльным памочнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дырэктарам па Еўропе Чарльзам МакЛафлінам, паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Паведамляецца, што на сустрэчы бакі абмеркавалі наступныя крокі ў справе вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і пошуку механізмаў, каб рэпрэсіі былі спыненыя. 

Ціханоўскі падкрэсліў, што ў амерыканскіх медыя вельмі мала гаворыцца пра вызваленне палітвязняў і пра ролю Трампа ў гэтым працэсе.

Ціханоўскі падзякаваў Дональду Трампу за сваё вызваленне пасля пяці гадоў зняволення і за яго намаганні дзеля вызвалення ўсіх 1300 беларускіх палітычных закладнікаў. Ён адзначыў, што гэта не толькі асабістае рашэнне Трампа, але і выразная дэманстрацыя падтрымкі свабоды і чалавечай годнасці.

«Вельмі важна трымаць гэтую тэму на парадку дня, бо гаворка ідзе пра жыцці людзей. Калі Прэзідэнту Трампу ўдасца дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў, гэта будзе вялікая перамога і для Белага дома, і для свабоднай Беларусі», — заявіў Ціханоўскі.

Дзяніс Кучынскі, у сваю чаргу, падкрэсліў:

«Працягваем супрацоўніцтва з адміністрацыяй ЗША па вызваленні беларускіх палітвязняў і спыненні рэпрэсіяў. Гэта ключавы крок на шляху да свабоды і дэмакратыі ў нашай краіне».

Чытайце таксама:

Чалы назваў, што атрымаў Лукашэнка ад амерыканцаў узамен за вызваленне Ціханоўскага і іншых палітвязняў

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі

Еўрапейскім чыноўнікам рассылаюцца паведамленні ад фэйкавага Ціханоўскага

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі

Каментары да артыкула