У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што 8 верасня Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала беларускага агента.
Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP
«Учора Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала беларускага агента. Затрыманне з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва са службамі, уключаючы Румынію і Чэхію. Будзе таксама высланы з Польшчы беларускі дыпламат, які падтрымлівае агрэсіўныя дзеянні беларускіх службаў у дачыненні да нашай дзяржавы», — напісаў кіраўнік польскага ўрада ў сацсетцы X.
Увечары 8 верасня стала вядома пра выкрыццё сеткі беларускіх спецслужбаў, якая дзейнічала ў Еўропе. Тады ж стала вядома пра затрыманне ў Румыніі былога намесніка кіраўніка Службы разведкі і бяспекі Малдовы 47-гадовага Аляксандра Балана. Яго абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі і здрадзе дзяржаве шляхам перадачы інфармацыі, якая складае дзяржаўную тайну.
Тады ж стала вядома, што да гэтай сеткі таксама можа мець дэмакратычны актывіст, які да нядаўняга часу працаваў таксістам у адным з памежных польскіх гарадоў. Яго імя пакуль невядомае. Невядома таксама, ці менавіта гэтага чалавека меў на ўвазе ў сваім паведамленні Дональд Туск.
Чытайце таксама:
Стала вядома імя беларускага дыпламата ў Чэхіі, які мог мець дачыненне да шпіёнскай сеткі
Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі
У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі
Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж
У выкрытую ў Еўропе шпіёнскую сетку ўваходзіў таксіст-беларус з Польшчы