У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом
У Непале працягваюцца пратэсты, якія набылі вельмі брутальныя формы і суправаджаюцца гвалтам, які накіраваны ў тым ліку на цяперашніх і былых чыноўнікаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Niranjan Shrestha
Паведамляецца, што пратэстоўцы напалі на экс-прэм'ера Шэра Бахадура Дэубу, які пакінуў сваю пасаду ў 2022 годзе, і ягоную жонку Арджу Рану Дэубу. Кадры сутыкнення палітыка з мітынгоўцамі апублікавала, у прыватнасці, выданне Khabarhub.
Выданне India Today паведаміла, што пратэстоўцы таксама напалі на міністра фінансаў Прасада Паўдэля.
Акрамя гэтага, паводле інфармацыі выдання Khabarhub, удзельнікі акцый падпалілі дом Джала Натха Кханала, які быў прэм'ер-міністрам Непала да 2011 года. Жонка палітыка Радж'я Лакшмі Чытракар у момант падпалу знаходзілася ў будынку, атрымала цяжкія траўмы і апёкі, з-за якіх памерла ў бальніцы.
Вулічныя акцыі супраць карупцыі і рашэння ўладаў заблакаваць больш за 20 сацсетак, сярод якіх Facebook, Instagram, WhatsApp, YouTube, X і Reddit, пачаліся ў Катманду і іншых непальскіх гарадах у панядзелак, 8 верасня.
Чытайце таксама:
Пратэстоўцы-зумеры ў Непале заявілі, што краіна перайшла пад іх поўны кантроль
Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера