БЕЛ Ł РУС

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж

8.09.2025 / 19:58

Nashaniva.com

Чэхія абвясціла беларускага дыпламата персонай нон грата. Як заяўляе МЗС Чэхіі, ён займаўся шпіянажам.

Пасольства Беларусі ў Чэхіі. Фота: facebook.com/BelEmbassyCz

«Дыпламатыя абараняе нас. Мы абвясцілі беларускага дыпламата, які працаваў на спецслужбы, персонай нон грата. Мы не пацерпім злоўжывання дыпламатычным прыкрыццём для шпіянажу», — гаворыцца ў заяве чэшскага МЗС.

Прозвішча дыпламата пакуль не называецца. 

Чытайце таксама:

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Каментары да артыкула