У Беларусі прадаюць рэтрааўтамабіль амаль за 10 мільёнаў даляраў
На папулярнай беларускай інтэрнэт-пляцоўцы па продажы аўтамабіляў av.by з’явіўся вельмі рэдкі рэтрааўтамабіль — Hispano-Suiza К6 1935 года выпуску. Такія машыны выпускаліся ў перыяд з 1934 па 1937 год, піша Tochka.by.
Фота: av.by
Аўтамабіль мае рухавік 5,2 л, задні прывад і максімальную хуткасць 145 км/г. Калі меркаваць па фатаграфіях, за 90 гадоў ён добра захаваўся. На машыне стаяць маскоўскія нумары, і раней яе спрабавалі прадаць у Расіі.
Фота: av.by
Цана на яго, дарэчы, за год узрасла больш чым удвая — у 2024 годзе аўтамабіль хацелі прадаць за $4,9 мільёна, а яшчэ некалькі дзён таму — за $9,5 мільёна. Прабег таксама пазначаны па-рознаму: у расійскай аб’яве — 45 тысяч кіламетраў, у беларускай — 225 тысяч.
Фото: av.by
У свой час было выпушчана ўсяго 202 такія экзэмпляры, таму гэта адзін з самых рэдкіх і дарагіх аўтамабіляў на рынку. Тым не менш, эксперты адзначаюць, што рэальны кошт падобнага рэтрааўтамабіля на аўкцыёне складае прыкладна $2 мільёны, таму прапанаваная сума выглядае занадта высокай.
Чытайце таксама:
Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты
Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША
Як выгадна купіць машыну на аўкцыёне ў Еўропе без пасярэднікаў — расказваем
У Гомелі прадалі рарытэтны матацыкл, падняўшы ў працэсе цэннік 481 раз