БЕЛ Ł РУС

У Пакістане ўжо набіраюць ахвотных працаваць у Беларусі

5.09.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Бюро па эміграцыі і працаўладкаванні за мяжой урада Пакістана пачало публікаваць аб’явы пра працу ў Беларусі. На сёння прапануецца сем спецыяльнасцяў, з якіх пяць звязаныя з будаўніцтвам. Першыя вакансіі з’явіліся 25 жніўня, а будаўнічыя аб’явы — 3 верасня, заўважыў «Позірк».

Ілюстрацыйнае фота: мігранты ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, 2021 год. AP Photo/Hussein Ibrahim

У Лахоры кампанія B.M.R. International набірае рабочых на будоўлю: зваршчыкаў, муляраў, бетоншчыкаў, арматуршчыкаў і цесляроў. Заробак ва ўсіх аднолькавы — каля 1800 беларускіх рублёў (600 даляраў).

Яшчэ адна кампанія з Пенджаба — American International — абяцае па 500 даляраў 200 рабочым на перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў у Брэсце (імаверна, на прадпрыемстве «Санта Брэмар»).

Акрамя таго, Group Abu Abdullah шукае шэсць рабочых на вытворчасць з зарплатай 500—600 долараў. Паводле сайта, частку такіх спецыялістаў ужо знайшлі.

Тэма супрацоўніцтва ў гэтай галіне ўзнікла пасля сустрэч беларускіх і пакістанскіх чыноўнікаў. У красавіку Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер Пакістана Шахбаз Шарыф дамовіліся распрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх рабочых. Абмяркоўваецца магчымасць прыняць у Беларусі да 100—150 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні

Працоўныя мігранты з Пакістана будуць падпісваць абавязальніцтва не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі

У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій

У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Ці варта чакаць наплыву ў Беларусь пакістанскіх гастарбайтараў?

Каментары да артыкула