БЕЛ Ł РУС

У Аргенціне сямейная пара вярнула карціну, скрадзеную нацыстамі. Хоць і не хацела гэтага рабіць

4.09.2025 / 23:2

Nashaniva.com

Гісторыя з «Партрэтам дамы» італьянскага мастака Віторэ Гісландзі (1655-1743) пачалася яшчэ ў часы Другой сусветнай вайны. Тады нацысты канфіскавалі маёмасць яўрэйскіх уладальнікаў у Нідэрландах, сярод якіх быў арт-дылер Жак Гудстыкер. Карціну прысвоіў эсэсаўскі афіцэр Фрыдрых Кадгін, які пасля вайны ўцёк у Аргенціну і жыў там да сваёй смерці ў 1979 годзе, паведамляе Reuters.

«Партрэт дамы». Фота: AP Photo/Christian Heit

Калі Кадгін памёр, улады Аргенціны не знайшлі ў яго скрадзеных каштоўнасцяў. Аднак у 2025 годзе, калі ягоная дачка Патрысія вырашыла прадаць спадчынны дом у Буэнас-Айрэсе, журналісты нідэрландскага выдання Algemeen Dagblad заўважылі на фота інтэр’ераў «Партрэт дамы».

Калі СМІ паспрабавалі выйсці на кантакт з уладальнікамі, карціна раптам знікла са сцяны — на яе месцы з’явіўся дыван.

Аднак паліцыя пачала расследаванне, і ў пачатку верасня сямейная пара ўсё ж такі перадала палатно праз свайго адваката. Самі сужонцы цяпер знаходзяцца пад хатнім арыштам, расследуюцца іх спробы перашкодзіць пошукам карціны.

Чытайце таксама:

Прадаюць калекцыю, канфіскаваную ў Бабарыкі. А што стала з творамі, якія канфіскоўвалі нацысты?

Францыя вяртае Мадагаскару чэрап мясцовага караля, якому адсеклі галаву 128 гадоў таму

На польскім аўкцыёне ўсплыла карціна, якая магла быць выкрадзена нацыстамі з музея ў Гродне

Каментары да артыкула