БЕЛ Ł РУС

З'явіўся новы траян, які крадзе даныя банкаўскіх картаў

4.09.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Махляры пачалі актыўна выкарыстоўваць у сваіх схемах шкоднасную праграму Phantom Card. Яна крадзе даныя банкаўскіх карт і іншую асабістую інфармацыю. Звычайна траян трапляе ў смартфоны праз падробленыя праграмы ці спасылкі з фішынгавых паведамленняў.

Фота ілюстрацыйнае

Схема выглядае так: зламыснікі тэлефануюць, прадстаўляюцца супрацоўнікамі Нацбанка ці сілавых структур і настойліва просяць усталяваць «службовы» дадатак для праверкі карткі. Спасылку на загрузку яны дасылаюць самі.

Пасля ўстаноўкі махляры патрабуюць прыкласці картку да тэлефона. У гэты момант праграма счытвае даныя з чыпа карткі і перадае іх ашуканцам. У выніку яны могуць здымаць грошы ў банкаматах без удзелу ахвяры.

Абараніцца ад гэтага рэкамендуецца наступным чынам:

Чытайце таксама:

У Мінску асудзілі 17-гадовага падлетка, які працаваў кур'ерам тэлефонных махляроў. У адной жанчыны ён забраў $760 тысяч

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Махляры выманілі ў пенсіянеркі залатыя зліткі амаль на 220 тысяч рублёў

Кур'ер махляроў падмануў і ахвяру, і сваіх наймальнікаў

Каментары да артыкула