БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Зяленскі і Пуцін пакуль не гатовыя заключыць мір

4.09.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША паразважаў пра магчымую сустрэчу Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна.

Фота: Alex Brandon / AP 

«Я назіраю за гэтым, бачу, што адбываецца, і абмяркоўваю гэта з прэзідэнтам Пуціным і прэзідэнтам Зяленскім. Нешта адбудзецца, але яны пакуль не гатовыя. Але нешта адбудзецца. Мы гэта зробім. Я думаю, мы разбяромся з усім гэтым. Я разумею, навошта яны гэта рабілі, і спадзяваліся, што я гляджу — а я глядзеў. Мае адносіны з імі вельмі добрыя. Мы даведаемся, наколькі яны добрыя, у бліжэйшы тыдзень ці два», — Трамп.

Ён дадаў, што, на шчасце, раней былі вельмі добрыя дні.

«Калі я збіраю іх разам, або хаця б прымушаю размаўляць адзін з адным, усё пачынае складацца. Мы выратавалі мільёны жыццяў. Вельмі часта яны ваююць адзін з адным так доўга, што перастаюць думаць пра мір. Гэта становіцца ладам жыцця. Калі я збіраю іх разам, я магу пераканаць іх: «Давайце, заключым мір. Хопіць. Ужо страчана занадта шмат жыццяў», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

«Замарозка»: Падаляк назваў адзін з магчымых сцэнароў завяршэння вайны ва Украіне

Зяленскі ў Парыжы распавёў, чаму Украіна не можа пайсці на тэрытарыяльныя саступкі

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву

«Пуцін працягвае дурыць галаву». У Кіеве адказалі на прапанову Зяленскаму прыехаць у Маскву

З асабістай сустрэчай Пуціна і Зяленскага носяцца як з пісанай торбай. Але што яна насамрэч зменіць?

Эрдаган заявіў, што Пуцін і Зяленскі пакуль не гатовыя да двухбаковай сустрэчы

Каментары да артыкула