БЕЛ Ł РУС

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы

3.09.2025 / 20:9

Nashaniva.com

Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак 3 верасня адправіла скаргу прэзідэнту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Тэадорасу Русапулусу. У ёй яна зноў абвінаваціла кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку ў сэксуальных дамагальніцтвах.

Вольга Карпушонак. Фота з сацсетак

У лісце Карпушонак таксама згадала іншых супрацоўніц НАУ, якія нібыта падтрымліваюць з Латушкам інтымныя адносіны. Таксама яна заявіла, што пакінула ЕС з-за боязі за сваё жыццё і ў гэты момант знаходзіцца ў Бразіліі.

Ліст аформлены на бланку Каардынацыйнай рады.

Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што дзеянні Вольгі Карпушонак, у тым ліку і гэты яе зварот, накіраваныя на дыскрэдытацыю і ліквідацыю Каардынацыйнай рады. Ён падкрэсліў, што гэта адбываецца па заданні спецслужбаў Лукашэнкі і можа пазбавіць беларускую дэлегацыю статусу ў ПАРЕ і іншых еўрапейскіх структурах. У сувязі з гэтым ён заклікаў Святлану Ціханоўскую, спікера Каардынацыйнай рады і прадстаўнікоў яе дэлегацый у еўрапейскіх парламенцкіх структурах заняць публічную пазіцыю ў падтрымку Каардынацыйнага рады і агульнай барацьбы за перамены ў Беларусі.

Усё пачалося з таго, што 30 жніўня ў сваім блогу ў фэйсбуку Вольга Карпушонак абвінаваціла Латушку ў нібыта дамаганнях.

Ён у адказ рашуча адкінуў усе абвінавачванні, заявіўшы, што гатовы прайсці паліграф, і назваў гэта выступленне вынікам дзеянняў спецслужбаў беларускага рэжыму супраць беларускага дэмакратычнага руху.

Чытайце таксама:

Латушка: Заява Карпушонак у паліцыю Іспаніі — поўны прававы абсурд

Вольга Карпушонак знаходзіцца ў Рыа-дэ-Жанэйра?

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру

Нехта ад імя Вольгі Карпушонак выйшаў на сувязь з «Нашай Нівай»

«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Каментары да артыкула