Паўлу Латушку прыслалі беларускамоўны ліст з запалохваннямі і парадамі, што рабіць
Павел Латушка, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, атрымаў чарговае паведамленне з запалохваннямі на электронную пошту.
У лісце палітыка папярэджваюць пра «экзекуцыю», магчымы замах і «ліквідацыю». Аўтар паведамлення прапануе яму тэрмінова пакінуць Польшчу і пераехаць у «больш бяспечную краіну».
«Наступная кнопка, якую націсне Лукашэнка, будзе «ліквідацыя». Што гэта будзе — сказаць цяжка. Можа быць, якое-небудзь ДТЗ, але якім-небудзь кавідам таксама дагэтуль можна заразіцца, і наколькі я ведаю, падчас піку эпідэміі КДБ пад гэтую марку зліквідаваў пэўную колькасьць ворагаў рэжыму», — піша Латушку нехта па-беларуску.
Латушка заявіў, што мэтай такіх паведамленняў з’яўляецца вывесці яго з псіхалагічнай раўнавагі і прымусіць спыніць барацьбу. Аднак падкрэсліў, што такія спробы ціску на яго не ўдаліся раней і будуць марныя надалей.
Чытайце таксама:
«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі
«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак