Жыхар Кобрына стаў фудблогерам і заваяваў тыкток сваім выразам твару і простымі рэцэптамі
Ідэі для хуткіх перакусаў 30-гадовага Антона Каралёва набіраюць не проста мільёны, а нават дзясяткі мільёнаў праглядаў, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»
Нязменна сур’ёзны выраз твару блогера стаў ягонай фірмовай рысай, своеасаблівым брэндам відэа.
Не ўсе ведаюць (хоць уважлівыя гледачы па ўпакоўках прадуктаў могуць здагадацца пра краіну і нават рэгіён), што блогер родам з Беларусі, з горада Кобрына.
У тыкток-акаўнце Антона Каралёва пад назвай «Самавар» ужо больш за 250 тысяч падпісчыкаў і дзясяткі мільёнаў праглядаў.