БЕЛ Ł РУС

Беларус спрабаваў завезці з Літвы партыю ноўтбукаў у тайніках аўто

1.09.2025 / 16:45

Nashaniva.com

Чарговы тайнік, абсталяваны ў аўтамабілі, знайшлі гродзенскія мытнікі на пункце пропуску «Каменны Лог». У гэтым выпадку 37-гадовы грамадзянін Беларусі, які рухаўся з Літвы, схаваў тавары, якія ўвозяцца незаконна, у бакавых сценках тэхналагічных скрынь грузавога аўтамабіля Mercedes, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Знайсці месцы тайнікоў удалося дзякуючы прымяненню інспекцыйна-надгляднага комплексу. Пры далейшым даглядзе і дэмантажы тэхналагічных ніш са схованак было вынята 10 ноўтбукаў.

Да рашэння суда канфіскаваныя як тавары, так і седлавы цягач 2019 года выпуску. Агульны ацэначны кошт канфіскаванага склаў каля 225 тысяч рублёў. Гродзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс.

Чытайце таксама:

Беларускія мытнікі затрымалі велізарную партыю наркотыкаў — 637 кілаграмаў

Беларус хацеў нелегальна правезці праз мяжу насенне цюльпанаў, цяпер можа страціць машыну

Віцебскі музей папоўніў свае зборы пры дапамозе мытнікаў

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу

Каментары да артыкула