Беларускі дом у Варшаве папярэдзіў пра фэйкавую рассылку ад яго імя
Беларускі дом у Варшаве атрымаў інфармацыю, што рэпрэсаваныя беларусы ў Польшчы і іншых краінах пачалі атрымліваць паведамленні з запрашэннем паўдзельнічаць у нібыта «даследаванні», дзе збіраецца інфармацыя пра аказаную дапамогу. Але гэта арганізацыя ніякіх даследаванняў не праводзіць.
Фота: facebook.com/BelaruskiDom
«Гэта правакацыя беларускіх спецслужбаў. Беларускі дом не збірае інфармацыю пра рэпрэсаваных і тым больш не вядзе камунікацыю праз сацыяльныя сеткі», — сцвярджаецца з яго тэлеграм-канале.
Падкрэсліваецца, што адзіны бяспечны і надзейны канал камунікацыі для атрымання дапамогі ад Беларускага дома: электронны адрас repressions@belaruskidom.eu.
Чытайце таксама:
Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ
Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі